"Мазда" і качка
25.08.2011
—
ЧП
|
Як у вёсцы бяспраўны вадзіцель на няспраўным аўтамабілі спрабаваў аб'ехаць свойскую птушку
У вёсцы Будзішча Магілёўскага раёна адбылося незвычайнае ДТЗ. На аўтамабілі "Мазда-626" на вясковай вуліцы 31-гадовы жыхар Магілёва спрабаваў аб'ехаць качку, якая пераходзіла дарогу, але гэты гуманны ўчынак меў вельмі непрыемныя наступствы. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, потым на ўзбочыну, дзе аўтамабіль перакуліўся.
Акрамя гэтага, "мазда", якой кіраваў бяспраўны вадзіцель, была тэхнічна няспраўная. А калі зусім дакладна: у салоне, акрамя руля і прыборнай панэлі, больш нічога не было, нават сядзенняў. Аб разважнасці ў гэтым выпадку гаварыць проста не выпадае. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як у вёсцы бяспраўны вадзіцель на няспраўным аўтамабілі спрабаваў аб'ехаць свойскую птушку У вёсцы Будзішча Магілёўскага раёна адбылося незвычайнае ДТЗ. На... |
|