Пральная машына ледзь не спаліла яслі-сад. 21.by

Пральная машына ледзь не спаліла яслі-сад

27.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра пажар на першым паверсе у двухпавярховым будынку сталічнага яслі-сада №383 па вуліцы Цікоцкага ў 15.07 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведаміў адзін з яго работнікаў.

Пажарныя-выратавальнікі былі на месцы ўжо праз чатыры хвіліны. Да гэтага адміністрацыя ўстановы эвакуявала дзяцей (усяго 82 выхаванцы ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў), а таксама 10 работнікаў. Падчас разведкі было ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне пральнай машыны ў памяшканні пральні. У выніку пажару была пашкоджана сама пральная машына, закопчаны сцены пральні. Узгаранне выявіла аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі пральнай машыны.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра пажар на першым паверсе у двухпавярховым будынку сталічнага яслі-сада №383 па вуліцы Цікоцкага ў 15.07 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика