Валютчык з канфіскацыяй. 21.by

Валютчык з канфіскацыяй

27.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве падчас незаконнага абмену валюты затрыманы 44-гадовы мужчына, у якога канфіскавалі больш за 200 мільёнаў рублёў, у пераразліку на беларускія грошы.

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Магілёўскай вобласці сумесна з упраўленнем па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Магілёўскага УУС затрымалі валютчыка, падчас абмену 75 тысяч расійскіх рублёў на 20,6 мільёна беларускіх рублёў.

У інфармацыі УДФР гаворыцца, што гэты мужчына нідзе не працаваў працяглы час, але "прафесійна" займаўся незаконнымі набыццём, продажам і абменам валюты. Яго паслугамі карысталіся не толькі выпадковыя грамадзяне, якія шукалі больш выгадныя курсы, але і пастаянныя кліенты — прадпрымальнікі і прадстаўнікі камерцыйных структур.

Толькі на момант затрымання ў валютчыка знайшлі і канфіскавалі 18 750 долараў ЗША, 6 110 еўра, 174 610 расійскіх рублёў, 11,2 мільёна беларускіх рублёў. Агульная сума ў беларускіх грошах — 201,5 мільёна рублёў. Цяпер УДФР вырашае пытанне аб распачынанні супраць яго крымінальнай справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

І яшчэ раз праваахоўнікі нагадваюць, што за незаконны абмен караюцца не толькі валютчыкі, але і іх кліенты. Ім пагражае канфіскацыя валюты і штраф да сотні базавых велічынь, і гэта ў дадатак да небяспекі набыць з рук махляроў фальшывыя грошы.

Ілона Іванова.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве падчас незаконнага абмену валюты затрыманы 44-гадовы мужчына, у якога канфіскавалі больш за 200 мільёнаў рублёў, у пераразліку на беларускія грошы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика