Маёр КДК асуджаны за хабар. 21.by

Маёр КДК асуджаны за хабар

08.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшы інспектар па асабліва важных справах маёр упраўлення Дэпартамента па фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці асуджаны за хабар, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Загадзя ведаючы, што не зможа вырашыць спрэчнае пытанне аб праве ўласнасці на аб'екты нерухомай маёмасці, размешчаныя ў Гродзенскай вобласці, супрацоўнік КДК увёў у зман аднаго з жыхароў Мінска, паабяцаўшы вырашыць яго праблему за ганарар. За такія паслугі маёр атрымаў $3 тыс. Механізм проціпраўнай дзейнасці выкрыты супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці і прадстаўлены суду.

Суд прызнаў былога маёра УДФР КДК вінаватым у падбухторванні да дачы хабару, у завалоданні маёмасцю шляхам падману. Пры вынясенні прыгавору суд улічыў станоўчыя характарыстыкі абвінавачанага з месца работы і наяўнасць на ўтрыманні малалетніх дзяцей. Было назначана пакаранне — абмежавання волі тэрмінам на 3 гады.

Калі красці — дык камбайн

А калі ўдарыцца — дык у МАЗ. У вёсцы Мушына Мсціслаўскага раёна малады чалавек прыйшоў на працу да бацькі, які працуе вартаўніком на машынным двары. Незачыненая тэхніка, якую паставілі на рамонт, выклікала ў нецвярозага хлопца вялікае жаданне пакатацца — па вясковай вуліцы, ды на вялікай машыне. Адзін з механізатараў спрабаваў выцягнуць хулігана з кабіны, але не паспеў: камбайн сутыкнуўся з МАЗам, якія стаяў пры дарозе. Як кажуць, трапіў у непрыемнасць двойчы: давядзецца адказаць і за ўгон, і за дарожна-транспартнае здарэнне.

Незнаёмец на "Хондзе" ўначы

Службовым становішчам скарыстаўся 22-гадовы супрацоўнік кругласутачнай мыйкі ў Магілёве: ён памыў аўтамабіль і вырашыў за адным разам на ім пакатацца.

Як паведамілі ў Магілёўскім УУС, маладому чалавеку даручылі позна ўвечары прывесці "Хонду" ў парадак, а потым перадаць ключы вартаўніку. Так усё і здарылася. Але потым мыйшчык папрасіў ключы яшчэ раз: Маўляў, нешта трэба дарабіць. А 4-й гадзіне ночы на гарадской вуліцы аўтамабіль прыцягнуў увагу інспектараў ДАІ. Высветлілася, што ён не належыць вадзіцелю, які, дарэчы, аказаўся ў нецвярозым стане. Цяпер машыну вярнулі гаспадару, а малады чалавек можа адказаць за крадзеж транспартнага сродку зняволеннем да 5 гадоў.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшы інспектар па асабліва важных справах маёр упраўлення Дэпартамента па фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці асуджаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика