Злачынная група зарабіла больш як Br10 млрд. 21.by

Злачынная група зарабіла больш як Br10 млрд

10.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спынена дзейнасць злачыннай групы, якая на працягу 1,5 года ажыццяўляла незаконныя фінансавыя аперацыі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК узбуджана крымінальная справа ў адносінах да пяці грамадзян Беларусі, якія дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Махляры пераводзілі безнаяўныя беларускія рублі ў наяўную замежную валюту і наадварот. Іх паслугамі карысталіся суб'екты гаспадарання, якім трэба было ўвесці ў легальны абарот тавар, набыты за наяўны разлік, або вывесці з легальнага абароту рэалізаваную за наяўныя грошы прадукцыю. Для надання законнасці гэтым аперацыям злачынная група забяспечвала суб'екты гаспадарання падложнымі бухгалтарскімі дакументамі.

Арганізаваная група дзейнічала на працягу 1,5 года — са студзеня 2010 года па жнівень 2011 года. За гэты час яе ўдзельнікі атрымалі незаконны даход на суму больш як Br10 млрд.

У ходзе следчых дзеянняў супрацоўнікі фінансавай міліцыі правялі вобыскі ў офісах, дзе арудавалі махляры, і ў кватэрах па месцы жыхарства ўдзельнікаў злачыннай групы. У выніку вобыскаў знойдзены і канфіскаваны пячаткі падкантрольных групе лжэпрадпрымальніцкіх структур, першасныя бухгалтарскія дакументы, камп'ютарная тэхніка і ключы да кірававання рахункамі. На маёмасць падазроных накладзены арышт на агульную суму Br2,5 млрд, у тым ліку на 7 дарагіх аўтамабіляў. Акрамя таго, арыштаваны рахункі падкантрольных арганізаванай групе лжэпрадпрымальніцкіх структур, на якіх знаходзіцца больш як Br2,3 млрд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спынена дзейнасць злачыннай групы, якая на працягу 1,5 года ажыццяўляла незаконныя фінансавыя аперацыі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика