Выйшлі ноччу на дзіка. 21.by

Выйшлі ноччу на дзіка

15.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двое браканьераў з незарэгістраванымі стрэльбамі пайшлі на дзіка. Час набліжаўся да поўначы, было цёмна. 33-гадовы мужчына пачуў шум і стрэліў у той бок, але трапіў не ў дзіка, а ў свайго напарніка. Карцеч прабіла галаву і грудзі.

Назаўтра раніцай ва ўрочышчы Бакава (Столінскі раён) забітага знайшоў мясцовы жыхар, які пасвіў кароў. Вядзецца следства.

За наган год і год за пісталет

Жыхар Баранавічаў летась прадаў рэвальвер сістэмы "Наган", які быццам бы знайшоў у Івацэвіцкім раёне, а затым збыў пісталет Макарава куплены невядома дзе і ў каго.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прыгаварыў мужчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Калегія Брэсцкага абласнога суда прыгавор пакінула ў сіле.

Індыкоў знайшлі ў чужым хляве

24 індыкі пенсіянера з в. Новая Попіна (Драгічынскі раён) хадзілі па полі побач з хатай. Гаспадар не мог нават падумаць, што індыкі могуць знікнуць, але тыя прапалі.

Аператыўная група прыехала шукаць птушак і знайшла іх ў хляве пенсіянеркі з гэтай жа вёскі. Завялі крымінальную справу. Будзе суд?

Сымон Свістуновіч.

Ахоўваў працу

Каля дома па вул. Піянерскай у Баранавічах стаяла аўтамашына хуткай дапамогі. Невядомы адчыніў дзверцы кабіны, нанёс вадзіцелю тры ўдары нажніцамі, прычыніў цяжкія пашкоджанні.

Калі міліцыя затрымала злачынцу, то аказалася, што параніў вадзіцеля 40-гадовы інжынер па ахове працы з Віцебска.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое браканьераў з незарэгістраванымі стрэльбамі пайшлі на дзіка. Час набліжаўся да поўначы, было цёмна. 33-гадовы мужчына пачуў шум і стрэліў у той бок, але трапіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика