І бралі для махляркі крэдыты. 21.by

І бралі для махляркі крэдыты

16.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхарка Гарадка 1962 года нараджэння махлярскім спосабам завалодала грашыма каля дваццаці знаёмых землякоў — на агульную суму звыш 156 мільёнаў рублёў.

Некаторыя грамадзяне проста давалі ёй грошы ў доўг, іншыя афармлялі банкаўскія крэдыты: валютныя і рублёвыя на сябе, а потым перадавалі грошы ёй. Вельмі прасіла яна грошы: у адных на лячэнне, у другіх — на пахаванне сваяка, на тое, каб дапамагчы яе маме-прадпрымальніцы, якая, маўляў, пасля праверкі падатковай інспекцыі абавязана была выплаціць вялікі штраф... Усяго ўстаноўлена следствам 34 крымінальныя эпізоды. Сярод тых, хто бралі банкаўскія крэдыты, каб потым грошы перадаць знаёмай, быў і такі грамадзянін, які двойчы ўзяў у банку крэдыт у памеры 10 тысяч долараў. Ёсць выпадкі, калі добрыя людзі бралі крэдыты ў рублях — вялікія сумы, па 12 мільёнаў рублёў і больш.

Пра тое, што іх падманваюць, грамадзяне пачалі здагадвацца самі, бо махлярка не спяшалася ім вяртаць даўгі, як і крэдыты банкам. Іх прыйшлося выплачваць даверлівым знаёмым махляркі. А яна ж абяцала своечасова выплачваць крэдыты. Па дапамогу людзі пачалі звяртацца ў праваахоўныя органы. Як паведаміла "Звяздзе" старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Ірына Таўтын, махлярка пазбаўлена волі тэрмінам на тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Прысудам яна таксама пазбаўлена маёмасці і абавязана кампенсаваць страты пацярпелым па іх ісках — а гэта дзясяткі мільёнаў рублёў. Асуджаная — маці непаўналетняга дзіцяці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Гарадка 1962 года нараджэння махлярскім спосабам завалодала грашыма каля дваццаці знаёмых землякоў — на агульную суму звыш 156 мільёнаў рублёў. Некаторыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика