Маму парэзала дачка. 21.by

Маму парэзала дачка

21.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А бабулю — былога вязня — катавала ўнучка.

Недалёка ад Віцебска, у вёсцы Копці, 37-гадовая жанчына выпадкова параніла нажом для чысткі бульбы маці, якая потым памерла ў бальніцы. Дачка кухарыла і паралельна сварылася з пажылой маці, якая, на яе погляд, "моцна стукала дзвярыма". Калі абед быў прыгатаваны, дачка прапанавала маці пайсці ў свой пакой, каб есці. Калі пачула, што тая не хоча, спрабавала сілай зацягнуць яе ў пакой. У руках дачкі быў нож, якім яна выпадкова і параніла жанчыну. Дачка выклікала па дапамогу медыцынскую сястру ФАП, а тая выклікала "хуткую". На жаль, і гэта не выратавала маму, якая ў той жа дзень памерла.

Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Віцебскага раёна Наталля Сяўрукова, суд вынес прыгавор дачцэ — абмежаванне волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

А 81-гадовая жанчына, былая вязніца канцлагера, пацярпела ад ўнучкі, якая на працягу трох тыдняў яе біла кулакамі і нагамі, кідала бабулю на сцены.

Пракуратура Віцебскага раёна распачала ў дачыненні да ўнучкі крымінальную справу. Прыгаворам суда яе пазбавілі волі тэрмінам на 1 год і сем месяцаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Забойцу знайшлі дома

17 верасня ў Бялыніцкі аддзел аховы паступіла паведамленне ад дзяжурнага РАУС аб забойстве. На працягу некалькіх хвілін на месца здарэння на вуліцу Макроўскую прыбыў нарад групы затрымання і знайшоў цела мужчыны з мноствам нажавых раненняў. Гаспадар дома расказаў, што выпіваў разам з двума сябрамі, а потым паміж гасцямі пачалася сварка, падчас якой адзін з мужчын напаў на другога з нажом, а потым збег. У выніку забойца быў затрыманы ў сваім доме. У Магілёўскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы паведамілі, што раней судзімы жыхар Бялынічаў, 1991 года нараджэння, які паведаміў, што ўчыніў нажавыя раненні чалавеку на глебе непрыязных асабістых стасункаў.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А бабулю — былога вязня — катавала ўнучка. Недалёка ад Віцебска, у вёсцы Копці, 37-гадовая жанчына выпадкова параніла нажом для чысткі бульбы маці, якая потым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика