Познія фанаты. 21.by

Познія фанаты

21.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падземны пераход у цэнтры Магілёва, на перакрыжаванні вуліцы Ленінская і праспекта Міра, шмат разоў цярпеў ад вандалаў.

Будаўніцтва падземнага перахода каштавала бюджэту 21 мільярд рублёў. Тут выкарыстаны самыя лепшыя матэрыялы для аздаблення. Невядомыя хуліганы рэгулярна білі дарагую плітку, ламалі пад'ёмнікі для інвалідаў і нават кралі камеры відэаназірання.

Адзін з самых вялікіх пагромаў з біццём кафельнай пліткі быў учынены ў сёлетнім маі. Міліцыя высветліла, што яго віноўнікамі з'яўляюцца 4 маладыя чалавекі — нецвярозыя фанаты, якія позна вярталіся з футбольнага матча. Аднаму з іх — 19 гадоў, астатнія — непаўналетнія. Яны грамілі сценкі ў падземным пераходзе ўначы, калі людзей там не было, таму іх дзеянні кваліфікуюцца правам як пашкоджанне маёмасці. Пакаранне — штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне ў памеры ад 30 да 10 базавых велічынь.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падземны пераход у цэнтры Магілёва, на перакрыжаванні вуліцы Ленінская і праспекта Міра, шмат разоў цярпеў ад вандалаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика