Міліцыя вярнула жыхару Мастоў 30 тысяч долараў. 21.by

Міліцыя вярнула жыхару Мастоў 30 тысяч долараў

23.09.2011 16:16 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міліцыя вярнула жыхару Мастоў 30 тысяч долараў


Мужчына паехаў у Гродна з 23 тысячамі долараў, 4 тысячамі еўра і 1,5 мільёнамі рублёў. Вялікія грошы 33-гадовы жыхар Мастоў узяў з сабой дзеля набыцця кватэры. Аднак дамоў ён вяртаўся таксама з грашыма.

Каля Скідзеля мужчына спыніўся на запраўцы. Там, як тлумачыў пацярпелы супрацоўнікам міліцыі, дзеля зручнасці паклаў барсетку з валютай на дах машыны.

Пра грошы небрака ўзгадаў толькі ад’ехаўшы ад запраўкі некалькі кіламетраў. Зразумела, барсеткі на даху не было, але дзе яна згубілася, заставалася толькі здагадвацца.

Мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Заінелую барсетку на наступную раніцу знайшлі супрацоўнікі Гродзенскага РАУС. Яна ўсю ноч праляжала ў кювеце, але грошы засталіся на месцы. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына паехаў у Гродна з 23 тысячамі долараў, 4 тысячамі еўра і 1,5 мільёнамі рублёў. Вялікія грошы 33-гадовы жыхар Мастоў узяў з сабой дзеля набыцця кватэры. Аднак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика