У Лепельскі раённы аддзел унутраных спраў з адміністрацыі акцыянернага таварыства паведамілі, што з малочнатаварнай фермы ў вёсцы Суша пад вечар укралі каля 800 кілаграмаў камбікорму. Страту ў гаспадарцы ацанілі на суму каля 1,2 мільёна рублёў. Як высветлілася, зладзеі трапілі на ферму (у складское памяшканне), выставіўшы аконную рашотку. Міліцыянеры падазраюць ва ўчыненні злачынства двух мясцовых жыхароў — 29 і 24 гадоў. Заведзена крымінальная справа.
У Лепельскі раённы аддзел унутраных спраў з адміністрацыі акцыянернага таварыства паведамілі, што з малочнатаварнай фермы ў вёсцы Суша пад вечар укралі каля 800...