Невядомы не змог выстаяць супраць спакусы: забраў куртку жыхара Ельска. А ў ёй 280 долараў ЗША, 1330 грыўняў Украіны і 2000 рублёў РФ. Справа ў тым, што вопратку мужчына пакінуў на дрэве ля ракі Прыпяць за некалькі кіламетраў ад Нароўлі. Успомніў ён пра забытае адзенне толькі на наступны дзень, але хтосьці быў больш спрытным.