Усё аддаў пад пагрозай
12.10.2011
—
ЧП
|
У тры гадзіны ночы на дарозе ля Турава ў Жыткавіцкім раёне "Мерседэс" перагарадзіў рух грузавому "Вольва". Два мясцовыя жыхары запатрабавалі ў кіроўцы з Валыншчыны ўсё каштоўнае, што ў таго ёсць. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, зладзеі завалодалі $25 ЗША, 1800 украінскімі грыўнамі і апаратам сотавай сувязі, а потым зніклі. Міліцыя затрымала раней судзімых за разбой грамадзян. Цяпер ім інкрымінуецца вымаганне. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тры гадзіны ночы на дарозе ля Турава ў Жыткавіцкім раёне "Мерседэс" перагарадзіў рух грузавому "Вольва". Два мясцовыя жыхары запатрабавалі ў кіроўцы з...
|
|