Бабруйчанін незаўважна выкраў 4,5 тоны цэглы
14.10.2011 17:52
—
ЧП
|
Бабруйчанін незаўважна выкраў 4,5 тоны цэглы 26-гадовы мужчына скраў з тэрыторыі Асіповіцкага завода 1320 цаглін. Цэгла належала бабруйскаму будтрэсту №13.
13 кастрычніка на бабруйчаніна пачалі крымінальную справу. Агульная сума крадзенага ацэньваецца ў 1 млн 200 тысяч рублёў. Дарэчы, сярэдняя вага адной керамічнай цагліны каля 3,5 кг. Атрымліваецца, што прадпрымальны бабруйчанін за адзін раз здолеў незаўважна вывезці з завода 4,5 тоны цэглы. Адбылося гэта 9 верасня, але выявіць падазронага змаглі толькі праз месяц. Тым не менш, пад варту бабруйчаніна не бралі — ён кампенсаваў шкоду, нанесеную прадпрыемству. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26-гадовы мужчына скраў з тэрыторыі Асіповіцкага завода 1320 цаглін. Цэгла належала бабруйскаму будтрэсту №13. 13 кастрычніка на бабруйчаніна пачалі крымінальную... |
|