Маці зрабіла аборт дачцэ дротам. 21.by

Маці зрабіла аборт дачцэ дротам

15.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

53-гадовая жыхарка Барысава пры дапамозе дроту зрабіла аборт сваёй дачцэ, якая была на 3-м месяцы цяжарнасці. Сваімі дзеяннямі жанчына нанесла цяжарнай цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі апошнюю даставілі ў бальніцу.

Паводле слоў старшага памочніка пракурора Мінскай вобласці Таццяны КАЛІНІНАЙ, суд Барысаўскага раёна прызнаў маці вінаватай у незаконным здзяйсненні аборту сваёй дачцэ (па ч. 3 арт. 156 Крымінальнага кодэкса Беларусі) і асудзіў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду тэрмінам на 2 гады. Пры вызначэнні меры пакарання суд улічыў тое, што абвінавачваная цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым.

Спаліў валюту і забіў жонку

Следчым аддзелам пракуратуры Мінскай вобласці па Барысаўскім раёне заведзена дзве крымінальныя справы па фактах забойства мясцовымі жыхарамі жанчын: у першым выпадку сужыцелькі, а ў другім — жонкі. Аб гэтым "Звяздзе" паведамілі ў пракуратуры Мінскай вобласці.

39-гадовы беспрацоўны, раней судзімы жыхар Барысаўскага раёна, 10 красавіка падчас сваркі са сваёй сужыцелькай ударыў яе нажом у грудзі. У выніку жанчына загінула. На наступны дзень 74-гадовы барысаўчанін, пенсіянер падчас сваркі са сваёй 67-гадовай жонкай на яе вачах спаліў у металічным вядры каля 8500 долараў і 1400 еўра. Затым ударыў жонку не менш як 6 разоў малатком па галаве. Жанчына ад атрыманых траўмаў загінула. У абодвух выпадках мужчыны знаходзіліся нападпітку.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
53-гадовая жыхарка Барысава пры дапамозе дроту зрабіла аборт сваёй дачцэ, якая была на 3-м месяцы цяжарнасці. Сваімі дзеяннямі жанчына нанесла цяжарнай цяжкія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика