У Мастоўскім раёне грыбнікі ўратавалі аляня
22.10.2011 13:00
—
ЧП
|
У Мастоўскім раёне грыбнікі ўратавалі аляня Недалёка ад вёскі Маскалі, што на беразе Шчары, мясцовыя жанчыны пайшлі па грыбы. Зайшоўшы ў невялічкі гаёчак, яны пачулі сабачы брэх. Грыбнікі накіраваліся туды і ўбачылі пад ялінкаю маленькае алянятка. Яно было зусім слабое і ледзьве магло стаяць на нагах. Відаць, не так даўно нарадзілася.
Сабака скарыстаўся бездапаможнасцю аляняці і пачаў кусаць небараку. Аляня ўзнялося на ногі і пакульгала прэч. Сабака кінуўся за ім. На адчайны крык аляняці выбегла аляніха, відаць маці, і павяла малое за сабою проста ў Шчару. Перабёгшы на другі бераг, аляніха азірнулася паглядзець, ці дзіцятка плыве за ёю: яно бездапаможна барахталася пасярэдзіне ракі. Пакуль аляня даплыло да берага і ўчапілася пярэднімі ножкамі за чарот, маці ўжо знікла ў гушчары. Жанчыны, якія назіралі за тым, што адбываецца, кінуліся тэлефанаваць мясцоваму рыбаку Лявону. Той хуценька сеў у сваю лодку і праз пару хвілін быў каля аляняці. Ён паклаў малое ў лодку і вывез яго на бераг, куды знікла маці. Пад сасною рыбак зрабіў аляняці бярлогу з трыснёгу і пакінуў небараку там. Праз гадзіну Лявон вярнуўся назад, але аляняці ўжо не было: толькі на пяску засталіся сляды дарослага аленя… Фота ўратавальнікаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недалёка ад вёскі Маскалі, што на беразе Шчары, мясцовыя жанчыны пайшлі па грыбы. Зайшоўшы ў невялічкі гаёчак, яны пачулі сабачы брэх. Грыбнікі накіраваліся туды і... |
|