У цэнтры Гродна гарэў гістарычны будынак. 21.by

У цэнтры Гродна гарэў гістарычны будынак

23.10.2011 15:04 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цэнтры Гродна гарэў гістарычны будынак


Увечары 21-га кастрычніка на вул. Вялікая Траецкая 57 загарэўся будынак канца 19-га стагоддзя. Дом моцна не пацярпеў - полымя закранула толькі першы паверх.

Распавядае краязнаўца Андрэй Вашкевіч:

- Гэты будынак - адзін з самых каштоўных будынкаў гэтага раёну. Разам з будынкам харальнай сінагогі – гэта два будынкі, што засталіся ад раёну “Школьны Двор".

У гэтым раёне калісьці было 3 вялікія сінагогі і некалькі малітоўных школаў. Будынак па Вялікай Траецкай, 57 – гэта будынак малітоўнай школы Клаўса, будынак, дзе навучалі і хлопчыкаў і дзяўчынак габрэйскай мове і рэлігіі.

Вядома, што ў 1890-м г. гэты будынак ужо стаяў. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі прыкладна ў 1880-м г.
Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку месціўся кааператыўны тэхнікум, а пасля ягоны інтэрнат”.

Андрэй Вашкевіч спадзяецца, што ўлады гораду калі–небудзь возьмуцца за аднаўленне раёну “Школьны Двор”. 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 21-га кастрычніка на вул. Вялікая Траецкая 57 загарэўся будынак канца 19-га стагоддзя. Дом моцна не пацярпеў - полымя закранула толькі першы паверх.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика