Жыхар Вілейшчыны падазраецца ў згвалтаванні дзяўчынкі. 21.by

Жыхар Вілейшчыны падазраецца ў згвалтаванні дзяўчынкі

28.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па падазрэнні ў згвалтаванні 9-гадовай дзяўчынкі затрыманы жыхар Вілейскага раёна.

Як паведаміў БелаПАН старшы пракурор Мінска Сяргей Балашаў, злачынства было ўчынена каля 15.00 24 кастрычніка на аўтавакзале "Маскоўскі" ў Мінску.

Дзяўчынка, якая жыве ў Мінскім раёне, вучыцца ў сталічнай школе. На аўтавакзале яна чакала аўтобус, каб вярнуцца дадому. Паводле слоў дзяўчынкі, невядомы мужчына падышоў да яе і загадаў прайсці з ім. Школьніца прыняла яго за
міліцыянера, таму што ён сказаў: "Пройдзем". Злачынца завёў дзяўчынку ў грамадскі туалет і згвалтаваў яе ў кабінцы. Дзіця, якое плакала, знайшла прыбіральшчыца і выклікала міліцыю.

Падазроны 1984 года нараджэння, раней быў судзімы за насільныя дзеянні сексуальнага характару (частка 1 артыкула 167 Крымінальнага кодэкса).

Следчым аддзелам пракуратуры Мінска ў дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа на падставе часткі 3 артыкула 166 КК (згвалтаванне заведама малалетняй).

Паводле БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па падазрэнні ў згвалтаванні 9-гадовай дзяўчынкі затрыманы жыхар Вілейскага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика