У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня
28.10.2011 16:40
—
ЧП
|
У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня Лісяня трапіла ў тэхнічны падвал жылога дома па вуліцы Войкава праз тунэль з цеплавымі камунікацыямі, выкапаны працоўнымі “Баранавічыкамунцепласетка”.
Знайшлі лісяня і паведамілі пра гэты незвычайны выпадак Intex-press працоўныя КУВП “Баранавічыкамунцепласетка”, якія цяпер выконваюць рамонт цеплавых камунікацыяў па вул. Войкава, 19. Па іх словах, звярок хутчэй за ўсё ўночы ўваліўся ў выкапаную перад самым домам яму і па пракладзеных трубах трапіў у падвал. Працоўныя заўважылі лісяня яшчэ ўчора ўвечары, але адразу не прыдумалі, што з ім рабіць. Сёння трое чалавек злавілі звярка, звязаўшы яму лапы і пысу, каб не кусаўся. Па іх словах, ліса паводзіла сябе адэкватна, нікога не пакусала, але выглядала моцна напалоханай. На ляснога жыхара сыходзіліся паглядзець людзі з навакольных дамоў. Пазней лісяня забраў супрацоўнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі. Звярка пасадзілі ў клетку, паклалі яму піць і есці, ад чаго ён, праўда, адмовіўся. Цяпер, каб высветліць здаровы гэта звер ці хворы на шаленства, за ім цягам 10 дзён будуць назіраць ветэрынары. Аднак, як распавялі Intex-press на ветэрынарнай станцыі, у кожным выпадку гэтага маладога звярка чакае незайздросны лёс. Паколькі лісы з’яўляюцца патэнцыйнымі носьбітамі віруса шаленства і лічацца шкодным відам, злоўленае ў Баранавічах лісяня ўсыпяць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лісяня трапіла ў тэхнічны падвал жылога дома па вуліцы Войкава праз тунэль з цеплавымі камунікацыямі, выкапаны працоўнымі “Баранавічыкамунцепласетка”. Знайшлі...
|
|