Памерла лісяня, якое злавілі ў падвале шматпавярховіка ў Баранавічах
31.10.2011 18:44
—
ЧП
|
Памерла лісяня, якое злавілі ў падвале шматпавярховіка ў Баранавічах Навіна пра
У выпадку з гэтым звычайным лісянём беларусы праявілі незвычайную здольнасць да ўласнай ініцыятывы, актыўнай пазіцыі і салідарнасці. У каментарах, дасланых чытачамі Intex-press, людзі выказваліся гатовымі ахвяраваць самым дарагім – сваімі сродкамі і вольным часам, каб захаваць жыццё дзікаму звярку. Аднак, як паведамілі Intex-press на Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі, сёння раніцай ветэрынары знайшлі лісяня ў клетцы мёртвым. На жаль, падрабязнасці пакуль застаюцца невядомыя. Заўтра ветэрынары адвязуць цела жывёліны ў Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, спецыялісты якога высветляць, быў гэты звер здаровы ці хварэў на шаленства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіна пра злоўленае лісяня і яго будучы лёс выклікала вялікі рэзананс сярод чытачоў з розных куткоў краіны. У выпадку з гэтым звычайным лісянём беларусы праявілі... |
|