Зладзеі знялі дзверы і.... 21.by

Зладзеі знялі дзверы і...

01.11.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў пенсіянерка 1939 года нараджэння паведаміла, што ноччу нехта, зняўшы ўваходныя дзверы, пракраўся ў яе дом, адкуль скраў грошы — 600 тысяч рублёў. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што злачынства здзейснілі аднавяскоўцы, абодва непрацуючыя. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.     Міліцэйскі сабака знайшоў кансервы

У Віцебску па дапамогу ў міліцыю звярнуўся пенсіянер 1935 года нараджэння, які паведаміў, што нехта, узламаўшы дзвярныя запоры, трапіў у гаспадарчую забудову, размешчаную каля дома, і здзейсніў крадзеж кансерваваных прадуктаў харчавання і машынкі для кансервавання. Урон — 1,1 мільёна рублёў. Супрацоўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела Дэпартамента аховы пры дапамозе службова-вышуковага сабакі хутка "выйшлі на след". Было ўстаноўлена, што злачынства здзейсніў непрацуючы, раней судзімы за рабаванне. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.       Браканьеры трапілі на "кручок"

Дорага абышоўся ўлоў двум браканьерам, якія трапілі на "кручок" да супрацоўнікаў Гродзенскай міжраённай інспекцыі расліннага і жывёльнага свету. Жыхары абласнога цэнтра прыехалі на возера Груда і бліжэй да раніцы паставілі ўздоўж берага сеткі, куды трапілі 35 ляшчоў, 22 акуні і шчупак. Аднак радасць ад здабычы была нядоўгай: браканьераў затрымалі, як толькі яны ступілі на бераг. Кошт рыбы склаў каля 1 мільёна 400 тысяч рублёў. Але гэта яшчэ "кветачкі" ў параўнанні з пакараннем, якое прызначыў суд Гродзенскага раёна: штраф у памеры 150 базавых велічынь кожнаму. Акрамя таго, у браканьераў канфіскавалі не толькі сеткі, але і гумавую лодку, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

  Халадае

Пры аглядзе гаспадарчай пабудовы ў в. Олтуш (Маларыцкі раён) памежнікі знайшлі 10 буйнагабарытных сумак з вопраткай. Гаспадар пабудовы заявіў, што да гэтай кантрабанды не мае ніякага дачынення. На прапускным пункце "Маларыта" праводзяць ацэнку канфіскаванага тавару.

Сымон Свістуновіч..   Снарады ў сталіцы

На вуліцы Кіжаватава ў Мінску былі знойдзены боепрыпасы.

Адбылося гэта ўдзень пры правядзенні земляных работ машыністам экскаватара. Усяго было знойдзена дзевяць снарадаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сапёрна-піратэхнічнай групай вайсковай часці 5448 боепрыпасы знішчаны на палігоне.

Сяргей РАСОЛЬКА.

  Бульба магла выбухнуць

У бульбе знайшлі дзве міны часоў Другой сусветнай вайны. Гэта адбылося на сартавальным пункце СВК "Абідавічы" Быхаўскага раёна. У партыі бульбы новага ўраджаю работнікі пры пераборцы знайшлі міны. Іх, хутчэй за ўсё, выкапаў разам з бульбай уборачны камбайн. На месца прыехалі сапёры і абясшкодзілі міны.

Алена Казлова.

. Маці нападпітку закурыла, лягла спаць. Сын ратаваўся сам

Пра пажар у жылым доме па вуліцы Савецкай у вёсцы Цішкаўка Рэчыцкага раёна выратавальнікам паведаміла суседка.

Драўляны дом належаў жанчыне 1970 г. н., якая знаходзілася ў дэкрэтным водпуску. У ім пражывала мнагадзетная сям'я з дзевяці чалавек. Муж і трое старэйшых дзяцей былі на працы, сярэдні сын гасцяваў у сябра ў гэтай жа вёсцы, дачка і сын былі на вучобе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС аднавяскоўцы знайшлі на ганку сына гаспадыні 2007 г.н., які самастойна пакінуў дом падчас пажару. Хлопчыка з падазрэннем на атручэнне прадуктамі гарэння шпіталізавалі, аднак дыягназ пазней не пацвердзіўся. Як высветлілася, маці падчас здарэння была дома — у нецвярозым стане. Падчас пажару яна самастойна пакінула памяшканне, але сына з сабой не забрала. Жанчына вусна патлумачыла (пісаць нешта адмовілася па вышэй згаданай прычыне), што раніцай ужывала спіртныя напоі, а калі прыйшла дадому, закурыла і лягла спаць. Пасля абследавання медыкамі жанчыну шпіталізавалі з дыягназам "апёкі верхніх дыхальных шляхоў".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў пенсіянерка 1939 года нараджэння паведаміла, што ноччу нехта, зняўшы ўваходныя дзверы, пракраўся ў яе дом, адкуль скраў грошы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика