Гаишник из Каменца за год набрал взяток более чем на 50 млн рублей. 21.by

Гаишник из Каменца за год набрал взяток более чем на 50 млн рублей

02.11.2011 17:54 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гаишник из Каменца за год набрал взяток более чем на 50 млн рублей


Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці закончыў расследаванне крымінальнай справы ў адносінах былога супрацоўніка ДАІ Камянецкага райаддзела міліцыі, якому прад’яўлена абвінавачванне ва ўчыненні шэрагу злачынстваў супраць інтарэсаў службы.

Папярэднім расследаваннем было ўстаноўлена, што былы старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ ў перыяд з мая 2010 года па сакавік 2011-га неаднаразова атрымліваў хабар за вызваленне вадзіцеляў ад адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане, вяртаючы ім вадзіцельскія пасведчанні.

Усяго выяўлена 20 такіх фактаў, агульная сума хабару склала 51,7 млн рублёў.

Акрамя таго, старшы лейтэнант міліцыі абвінавачваецца ў тым, што прысвойваў грошы, якія ўтрымліваў з грамадзян у выглядзе штрафаў на месцы ўчынення адміністрацыйных правапарушэнняў, злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі, утрымліваючы штрафы ў меншым памеры, чым гэта было вызначана начальнікам аддзялення ДАІ. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (430, 210 і 424 – у кожным па ч.2), справа перададзена для разгляду ў суд. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці закончыў расследаванне крымінальнай справы ў адносінах былога супрацоўніка ДАІ Камянецкага райаддзела міліцыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика