У Мінску сышла з рэек электрычка. 21.by

У Мінску сышла з рэек электрычка

04.11.2011 02:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску сышла з рэек электрычка

Наша Ніва
Як паведамілі НН чытачы, у Мінску сышла з рэек электрычка. Гэта адбылося на маладзечанскім кірунку, ля станцыі "Мінск-Паўночны". А калі дакладней — пад мостам, непадалёк ад выхаду са станцыі метро "Маладзёжная".

Паводле словаў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава, які рухаўся, пераскочылі на іншы пуць, знеслі бетонную апору чыгуначнага семафора і ўрэзаліся ў рамонтны цягнічок, які стаяў на тым пуці. Пра пацярпелых не паведамляецца.

У Беларускай чыгунцы пацвердзілі факт аварыі, але больш поўнай інфармацыі пакуль не маюць. Дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях інфармацыі пра здарэнне не меў, прэс-служба МНС увечары не адказвала.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі НН чытачы, у Мінску сышла з рэек электрычка. Гэта адбылося на маладзечанскім кірунку, ля станцыі "Мінск-Паўночны". А калі дакладней — пад мостам,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика