Студэнт "разуў" аўто. 21.by

Студэнт "разуў" аўто

18.11.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар Калінкавічаў раніцай знайшоў свой "Фальксваген", які стаяў у двары побач з домам, "разутым". Міліцыя высветліла, што 4 тытанавыя дыскі з пакрышкамі ў зборы з машыны за ноч зняў гомельскі студэнт, жыхар Мазыра. Малады чалавек быў затрыманы разам са здабычай.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Загінулі і гаспадыня, і кватарант

Пра пажар у жылым доме ў Заслаўі па вуліцы Усходняй у Мінскае раённае падраздзяленне МНС бліжэй да адзінаццаці гадзін вечара паведаміла міначка. Драўлянае жыллё, абкладзенае цэглай, ужо гарэла адкрытым полымем, часткова абрынуліся канструкцыі будынка. Такі малюнак убачылі падраздзяленні пажарных-выратавальнікаў, якія прыбылі на месца здарэння. Пры разборы канструкцый яны знайшлі целы гаспадыні дома, пенсіянеркі 1951 года нараджэння, і кватэраздымшчыка — непрацуючага мужчыны 1976 года нараджэння. Па словах суседзяў, загінулыя характарызаваліся адмоўна, злоўжывалі спіртнымі напоямі. Мяркуецца, што бяда здарылася з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні кватаранта. А аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў доме не было...

Сяргей РАСОЛЬКА.

Гарэў пасялковы бар

У пасёлку Друя Браслаўскага раёна каля дзвюх гадзін ночы гарэў бар "Надзея". Пра надзвычайнае здарэнне ў пажарную службу паведамілі мінакі. Бар быў ужо зачынены, бо працуе да дзесяці гадзін вечара. Калі выратавальнікі прыбылі да месца здарэння, дах быў ахоплены агнём і памяшканне бара гарэла ўнутры. Будынак абсталяваны ахоўнай сігналізацыяй, але яна спрацавала са спазненнем, ужо пасля прыезду падраздзялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пажар быў цалкам ліквідаваны каля трох гадзін ночы. Прычына пажару і шкода высвятляюцца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Калінкавічаў раніцай знайшоў свой "Фальксваген", які стаяў у двары побач з домам, "разутым". Міліцыя высветліла, што 4 тытанавыя дыскі з пакрышкамі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика