На могілках у Вязыні пашкодзілі больш за 100 магіл
18.11.2011 12:36
—
ЧП
|
На могілках у Вязыні пашкодзілі больш за 100 магіл На вясковых могілках ля вёскі Вязынь, што ў Вілейскім раёне, пашкоджаныя больш за 100 пахаванняў. На многіх разбітыя помнікі.
Пра гэта ў міліцыю паведамілі ў сераду, 16 лістапада, мясцовыя жыхары. Па словах намесніка начальніка Вілейскага раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэя Дударчыка, на месца злачынства акрамя іх супрацоўнікаў выязджала група ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Высветлілася, што невядомыя гаспадарылі там у ноч з 15 на 16 лістапада. Пашкоджаныя не толькі крыжы і надмагільныя ўзгорачкі. На многіх магілах паразбіваныя помнікі. У выніку пошукавых мерапрыемстваў знойдзены падазраваны. Гэта жыхар Вілейскага раёна 1985 года нараджэння, які ўжо пачаў даваць паказанні. Узбуджаная крымінальная справа. “Могілкі ў Вязыні вялікія, – гаворыць Андрэй Дударчык, – можа аказацца, што пашкоджаных магіл значна больш. Таму супрацоўнікі Вілейскага РАУС просяць сваякоў і ўсіх неабыякавых людзей, што выявяць пашкоджаныя пахаванні, звярнуцца ў РАУС”. Тэлефоны: (801771) 54135, 54969. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вясковых могілках ля вёскі Вязынь, што ў Вілейскім раёне, пашкоджаныя больш за 100 пахаванняў. На многіх разбітыя помнікі. Пра гэта ў міліцыю паведамілі ў сераду, 16...
|
|