Пажар на льнозаводзе. 21.by

Пажар на льнозаводзе

22.11.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра яго ў 18.25 у Пухавіцкае раённае падраздзяленне МНС па тэлефоне "101" паведаміў відавочца. Гарэла льнотраста ў складскім збудаванні філіяла "Пухавічы-Лён" ААТ "Валожынскі льнокамбінат у г. М. Горка".

— Да месца пажару былі накіраваны 22 адзінкі пажарнай аварыйна-выратавальнай і прыстасаванай для тушэння тэхнікі з Пухавіцкага, Чэрвеньскага і Мінскага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, — распавёў падрабязнасці здарэння галоўны спецыяліст Цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Аляксей Рак.

Калі першыя падраздзяленні пажарных былі на месцы, ільнотраста ў рулонах на плошчы 500 квадратных метраў у секцыі шохі №3 (яе агульная загрузка на момант пажару складала 300 тон) гарэла адкрытым полымем. Шоха — гэта адкрытае збудаванне памерам у плане 24х145 метраў, вышынёй 12,5 метра, якое складаецца з жалезабетонных калон і металічных фермаў, з шыферным дахам па драўлянай абрашотцы. Шохі падзеленыя на дзве секцыі (загрузка на момант здарэння — 100 і 200 тон адпаведна) супрацьпажарнай сцяной.

У выніку пажару агнём быў пашкоджаны дах на плошчы 500 квадратных метраў, знішчана 100 тон ільнотрасты. Работнікі МНС разам з працаўнікамі гаспадаркі дзякуючы хуткай лакалізацыі пажару выратавалі 200 тон ільнотрасты. Цалкам ён быў ліквідаваны ў 6.57 раніцы наступнага дня. Пацярпелых няма. Прычына пажару і матэрыяльны ўрон ўстанаўліваюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра яго ў 18.25 у Пухавіцкае раённае падраздзяленне МНС па тэлефоне "101" паведаміў відавочца. Гарэла льнотраста ў складскім збудаванні філіяла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика