Кобрынскаму школьніку пагражае 5 год турмы за катанне на казённым МАЗе
30.11.2011 02:00
—
ЧП
|
Кобрынскаму школьніку пагражае 5 год турмы за катанне на казённым МАЗе Ва ўгоне грузавік быў 10 хвілін.
Дырэктар філіяла Кобрынскага аўтапарка, што па вуліцы Савецкай, не знайшоў на паркоўцы 6-гадовы “МАЗ 551” рэдкага белага колеру. Машына знікла а 2-й гадзіне ночы. Дырэктар заявіў аб крадзяжы ў міліцыю. Праз 10 хвілін грузавік на тэрыторыі філіяла аўтапарка знайшоў вартаўнік. Следчыя вызначылі, што на МАЗе, падабраўшы ключ, праехаўся 17-гадовы школьнік. Ён затрыманы, распачатая крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Юнаку пагражае турэмнае зняволенне да 5 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўгоне грузавік быў 10 хвілін. Дырэктар філіяла Кобрынскага аўтапарка, што па вуліцы Савецкай, не знайшоў на паркоўцы 6-гадовы “МАЗ 551” рэдкага белага колеру....
|
|