Кіроўцу знайшлі па маленькім кавалку дэталі. 21.by

Кіроўцу знайшлі па маленькім кавалку дэталі

03.12.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магілёўская ДАІ папярэджвае: нікому не ўдаецца з'ехаць ад адказнасці перад законам.

29 лістапада каля 19 гадзін на аўтадарозе каля пасёлка Беларусь Круглянскага раёна знайшлі цела мужчыны, якога пераехаў аўтамабіль. Хоць адразу па гарачых слядах кіроўцу ўстанавіць не ўдалося, але гэта адбылося на працягу сутак. Дапамог маленькі фрагмент мацавання тармазной трубкі з-пад днішча невядомага аўтамабіля, які знайшлі на месцы здарэння.

Як высветлілася, мужчына, які загінуў на дарозе, вяртаўся дадому з суседняй вёскі, дзе набыў і ўжыў спіртны напой. У гэты час 27-гадовы жыхар вёскі Шапялевічы ехаў на сваім "Фальксвагене" з прыяцелем. Раптам яны адчулі, што аўтамабіль нешта пераехаў. Аказалася, што пад коламі апынуўся чалавек, і, спужаўшыся, мужчыны з'ехалі з месца здарэння. У лесе кіроўца знішчыў крывавую пляму на бамперы, вярнуўся дадому, а пазней паведаміў міліцыянерам, што не мае дачынення да дарожнага здарэння.

— Але аўтамабіль агледзелі, і аказалася, што ў ім якраз адсутнічаў знойдзены на дарозе фрагмент, а на днішчы знайшліся валокны тканіны, — расказала інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе Магілёўскай ДАІ Таццяна Старасотнікава. — Мужчына вымушаны быў прызнацца ва ўчыненым. Яго затрымалі і завялі крымінальную справу. Дарэчы, сёлета ў Магілёўскай вобласці былі знойдзены ўсе кіроўцы, што збеглі з месца аварый, у якіх пацярпелі людзі.

Ілона Іванова.

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўская ДАІ папярэджвае: нікому не ўдаецца з'ехаць ад адказнасці перад законам. 29 лістапада каля 19 гадзін на аўтадарозе каля пасёлка Беларусь Круглянскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика