У Пінску гарэла піларама, у Смаргоні — цэх. 21.by

У Пінску гарэла піларама, у Смаргоні — цэх

07.12.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За адзін дзень падраздзяленням МНС давялося ліквідаваць пажары ў будынках, якія не эксплуатаваліся. Такія здарэнні адбыліся ў Пінску і Смаргоні.

Напачатку пра пажар у будынку піларамы ААТ "Пінскі камбінат будаўнічай індустрыі" пажарным паведаміў відавочца. Адбылося гэта а палове пятай гадзіны вечара. Частка даху будынка была ахопленая агнём, калі першыя падраздзяленні МНС прыбылі на месца. Полымя знішчыла дах на плошчы 20 квадратных метраў, драўляны насціл на плошчы 60 "квадратаў", пашкодзіла распіловачны станок. Будынак не быў электрафікаваны, не эксплуатаваўся з 2007 года. Мяркуецца, што пажар адбыўся з-за парушэння проціпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ: рабочыя прадпрыемства рэзалі трубы аўтагенам.

А амаль у 21 гадзіну па лініі "101" патэлефанаваў вартаўнік Смаргонскага камбіната бытавога абслугоўвання. Ён распавёў пра пажар у дрэваапрацоўчым цэху. Аднапавярховы будынак 1958 года пабудовы, як і ў першым выпадку, не эксплуатаваўся з 2007 года. Тэхналагічнага абсталявання ў ім не было. Калі пажарныя прыбылі на месца, унутры цэха гарэла пілаванне на плошчы 20 квадратных метраў, на плошчы 30 "квадратаў" — дах і перакрыцці. Мяркуецца, што пажар адбыўся з-за кароткага замыкання сілавога транзітнага кабелю ў электрашчыце. На шчасце, у абодвух выпадках ніхто не пацярпеў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Службовы сабака гарэлку знайшоў

У Браслаўскі раённы аддзел унутраных спраў паведамілі, што а дзевятай гадзіне вечара ў гандлёвай зале крамы мужчына з прылаўка ўкраў скрынку гарэлкі агульным коштам больш за 270 тысяч рублёў. Міліцыянеры раённага аддзела Дэпартамента аховы з прымяненнем службовага сабакі "выйшлі на след" злодзея. Аказалася, што выпіць на халяву пажадаў грамадзянін 1964 года нараджэння. Ды не паспеў. Украдзеная гарэлка канфіскавана. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За адзін дзень падраздзяленням МНС давялося ліквідаваць пажары ў будынках, якія не эксплуатаваліся. Такія здарэнні адбыліся ў Пінску і Смаргоні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика