Героі мясцовага значэння
14.12.2011
—
ЧП
|
У Глускім раёне два мужчыны выратавалі на пажары пенсіянера. Здарэнне адбылося раніцай у вёсцы Заеліца, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Два работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Лашч і Ігар Бубіч шлі на працу. На вуліцы Цэнтральнай мужчыны ўбачылі дым у адным з вокнаў на трэцім паверсе жылога дома. Яны кінуліся ў пад'езд — да кватэры, якая гарэла. На грукат ніхто не адчыніў, і тады мужчыны выбілі дзверы. Памяшканне было поўнае дыму, а гаспадар, 62-гадовы пенсіянер, спрабаваў патушыць на сабе адзенне. Аляксандр і Ігар вынеслі яго і перадалі медыкам. З апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння, але жывога, пенсіянера даставілі ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала курэнне гаспадара кватэры. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глускім раёне два мужчыны выратавалі на пажары пенсіянера. Здарэнне адбылося раніцай у вёсцы Заеліца, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. |
|