Напіўся і ўгнаў машыну
19.12.2011
—
ЧП
|
Жыхар вёскі Вайнідзеняты Смаргонскага раёна ўчора, 18 снежня, угнаў ў мястэчку Свір Мядзельскага раёна "Сітраен С5". Пра гэта паведаміла прэс-служба УУС Мінаблвыканкама. 18 снежня ў 10.10 у міліцыю звярнуўся 42-гадовы жыхар мястэчка Свір, які паведаміў, што паўгадзіны таму з вуліцы Савецкай невядомы ўгнаў яго "Сітраен С5". Быў уведзены план "Перахват". Машыну затрымаў нарад ДАІ Смаргонскага РАУС у 14.00 каля вёскі Завелле Смаргонскага раёна. Ва ўгоне падазраецца 18-гадовы жыхар вёскі Вайнідзеняты Смаргонскага раёна, які нідзе не працуе. Ён затрыманы. Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Угон транспартнага сродку" (арт.214 ч.1). Святлана ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскі Вайнідзеняты Смаргонскага раёна ўчора, 18 снежня, угнаў ў мястэчку Свір Мядзельскага раёна "Сітраен С5".
|
|