На таксіста з нажом...
22.12.2011
—
ЧП
|
У Віцебску два таварышы спрабавалі завалодаць таксі, але вадзіцель аказаўся не з баязлівых і з дапамогай калег дапамог міліцыі затрымаць зламыснікаў. Як расказаў "Звяздзе" старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна Сяргей Будрэвіч, вечарам два таварышы ўжывалі спіртное ў двары дома. Пасля чаго вырашылі схадзіць у кругласутачную краму на вуліцы Кірава, каб набыць піва. Зноў распілі на дваіх, пасля вырашылі ісці дадому. Але адзін з сяброў звярнуў увагу на таксі. Ён вырашыў завалодаць гэтай машынай, каб з'ездзіць ажно ў Брэст да сваёй сужыцелькі. І папрасіў сабутэльніка аказаць яму дапамогу — завалодаць аўто. Яны селі ў машыну: першы — ззаду кіроўцы, а другі — на пярэднім пасажырскім сядзенні. Зламыснікі папрасілі кіроўцу заехаць у двор, дзе не было асвятлення. Пасля чаго той, хто хацеў паехаць у Брэст, дастаў нож з кішэні і ўдарыў кіроўцу ў грудзі тронкам нажа, каб толькі аглушыць. Менавіта так дзейнічаць яго навучылі падчас службы ў войску, дзе паказвалі месцы на целе чалавека, пасля ўдару ў якія можна аглушыць. Аднак план не спрацаваў — кіроўца аглушаны не быў і стаў аказваць актыўнае супраціўленне. Зладзеі спрабавалі падавіць "бунт", аднак у іх гэта не атрымалася. У выніку кіроўца выклікаў па рацыі сваіх калег, вырваўся і выбег з машыны. Зламыснікі разбегліся ў розныя бакі. Таксісты, якія прыбылі па дапамогу калегу, заняліся пошукам зламыснікаў. Адзін з іх убачыў мужчыну, які хаваўся ў кустах. Ён і быў адным з тых, хто нападаў на таксіста. Пасля суровай "мужчынскай размовы" таксісты "выбілі" са злодзея адрас яго крымінальнага напарніка, а прыбыўшы ў названае месца, пачалі стукацца ў дзверы і вокны кватэры, размешчанай на першым паверсе. Злодзей, не вытрымаўшы такога ціску, спалохаўся і сам выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Нападнікаў асудзілі. Аднаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, другому — чатыры. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску два таварышы спрабавалі завалодаць таксі, але вадзіцель аказаўся не з баязлівых і з дапамогай калег дапамог міліцыі затрымаць зламыснікаў.
|
|