Пранік у чужую лазню і... загінуў. 21.by

Пранік у чужую лазню і... загінуў

22.12.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра тое, што сусед наведвае яго лазню, гаспадар дома па вуліцы 4-я Індустрыяльная ў Віцебску быў у курсе, аднак сур'ёзнай увагі такім выпадкам не надаваў. Пакуль чарговы такі візіт — а мужчына наведваўся ў чужую лазню не адзін раз і, напэўна, быў перакананы ў сваёй беспакаранасці — не скончыўся трагедыяй.

— Трэба меркаваць, што да суседа ў лазню мужчына пранікаў не дзеля таго, каб папарыцца, — гаворыць старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Таццяна Сакалоўская. — Тут можна было ў спакойных абставінах, як кажуць, выпіць-пакурыць. Напэўна, па прыкладна такой жа схеме — выпіў-закурыў-заснуў — і адбылася бяда. Увечары лазня палыхнула... Пра здарэнне пажарным паведаміла суседка. Дарэчы, сам гаспадар у гэты час быў дома, аднак ні пра што не падазраваў. Калі работнікі МНС прыбылі на месца здарэння, лазня гарэла адкрытым полымем, абрынуліся перакрыцці і дах. Калі пажар ліквідавалі, пад канструкцыямі і быў знойдзены труп віноўніка здарэння. Шкода склала 3 мільёны рублёў, але што гэта ў параўнанні з чалавечым жыццём?..

Сяргей РАСОЛЬКА, Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра тое, што сусед наведвае яго лазню, гаспадар дома па вуліцы 4-я Індустрыяльная ў Віцебску быў у курсе, аднак сур'ёзнай увагі такім выпадкам не надаваў. Пакуль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика