Пажылыя і небясПЕЧнасць.... 21.by

Пажылыя і небясПЕЧнасць...

22.12.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

80-гадовы жыхар вёскі Славань, што ў Светлагорскім раёне, загінуў у сваім доме. Па папярэдніх звестках прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай моцнага пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. Няправільнае абыходжанне з ацяпляльным катлом стала прычынай трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Колкі Петрыкаўскага раёна. 80-гадовую гаспадыню паспелі выцягнуць з хаты, ахопленай полымем, але пенсіянерка памерла на руках урачоў. А вось 60-гадовай жыхарцы Светлагорска агонь даў шанцы пажыць яшчэ. Яе і трох суседзяў глыбокай ноччу эвакуявалі з пятага паверха шматкватэрнага дома. З папярэднім дыягназам "атручванне прадуктамі гарэння" грамадзянка дастаўлена ў бальніцу. Пажар у аднапакаёўцы жанчыны пачаўся, мяркуюць выратавальнікі, з-за звычкі пакурыць у ложку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
80-гадовы жыхар вёскі Славань, што ў Светлагорскім раёне, загінуў у сваім доме. Па папярэдніх звестках прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика