З крамы скралі выручку. 21.by

З крамы скралі выручку

22.12.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ноччу злодзей, разбіўшы шыбу, пранік у краму ў вёсцы Бароўка Верхнядзвінскага раёна і скраў грашовую выручку ў суме 2,3 мільёна рублёў, а таксама прадукты харчавання і спіртныя напоі. Агульная шкода — 4,5 мільёна рублёў. Крама абсталявана GSM-сігналізацыяй, што і дапамагло ў затрыманні "крымінальнага пакупніка". Высветлілася, што злачынства здзейсніў рабочы 1976 года нараджэння, мясцовы жыхар. Заведзена крымінальная справа.

А ў Віцебску міліцыянеры ў ходзе аператыўных мерапрыемстваў з доказамі злачынства затрымалі непрацуючага мясцовага жыхара 1959 года нараджэння, які з секцыі крамы "Тавары для дома" скраў таршэр коштам 370 тысяч рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу злодзей, разбіўшы шыбу, пранік у краму ў вёсцы Бароўка Верхнядзвінскага раёна і скраў грашовую выручку ў суме 2,3 мільёна рублёў, а таксама прадукты харчавання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика