Папалявалі на 26 млн
22.12.2011
—
ЧП
|
На тэрыторыі Целяханскай лесапаляўнічай гаспадаркі супрацоўнікі Пінскай міжрайінспекцыі затрымалі браканьера з 18 кг мяса дзіка, а другому ўдалася ўцячы. Аператыўнікі з Пінскага РАУС забралі ў браканьера стрэльбу з патронамі. Стаіць пытанне аб завядзенні крымінальнай справы. А за тры дні да гэтага супрацоўнікі Пінскай міжрайінспекцыі ў адной вёсцы выйшлі на трох мужчын, якія выгружалі з аўтамашыны ператваральнік току, акумулятарную батарэю і рыбалоўны сачок. Знайшлі ў машыне і ўлоў, здабыты браканьерамі ў рацэ Ясельда. 178 рыбін пацягнулі на 37 кг. За такі ўлоў браканьерам давядзецца заплаціць 744 базавыя велічыні, ці 26 млн рублёў. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі Целяханскай лесапаляўнічай гаспадаркі супрацоўнікі Пінскай міжрайінспекцыі затрымалі браканьера з 18 кг мяса дзіка, а другому ўдалася ўцячы.... |
|