“Спаліў” сваю ж піратэхніку
22.12.2011
—
ЧП
|
Маладзечанскі прадпрымальнік заявіў аб прапажы піратэхнікі ў сераду, 21 снежня. Агульная сума скрадзенага − 4 мільёны рублёў. Прадпрымальнік упэўнены, што злачынца выламаў дзверы ў гараж і ўкраў яго тавар. На месца злачынства той жа раніцай прыбылі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Яны знайшлі ў абкрадзеным гаражы больш за 700 штук піратэхнічных вырабаў на суму ў 13 мільёнаў рублёў. Паводле слоў начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігара Шупенькі, прадпрымальнік спрабаваў абхітрыць міліцыю, паказаўшы дакументы на піратэхніку 2006 года. Бізнесоўцу прад’явілі абвінавачванне ў парушэнні прадпрымальніцкай дзейнасці, незаконным набыцці і захоўванні піратэхнікі. Яму пагражае штраф у памеры ад 30 да 50 базавых велічынь. Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі прадпрымальнік заявіў аб прапажы піратэхнікі ў сераду, 21 снежня. Агульная сума скрадзенага − 4 мільёны рублёў. |
|