З фермы ў Вілейскім раёне скралі карову. 21.by

З фермы ў Вілейскім раёне скралі карову

30.12.2011 16:40 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З фермы ў Вілейскім раёне скралі карову


У ноч з 27 на 28 снежня жыхар вёскі Геркі скраў з фермы карову і прывёў у свой хлеў.

Аб прапажы каровы вагой больш за 500 кг у міліцыю паведаміў дырэктар ААТ "Алая заря", якому належыць ферма ў вёсцы Лявонавічы. Урон папярэдне быў ацэнены ў 7,7 мільёна рублёў.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка вілейскага РАУС Андрэя Дударчыка, следчая група ўстанавіла, што 27 снежня амаль у 00 гадзін на ферму прыйшоў 45-гадовы раней судзімы жыхар вёскі Геркі. Ён забраў карову, прывёў яе ў суседнія Геркі і паставіў у свой хлеў. Падазронага затрымалі. Карову вярнулі на ферму.

Узбуджаная крымінальная справа. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з 27 на 28 снежня жыхар вёскі Геркі скраў з фермы карову і прывёў у свой хлеў. Аб прапажы каровы вагой больш за 500 кг у міліцыю паведаміў дырэктар ААТ "Алая заря",...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика