Жоўты "Форд" разбіты ўшчэнт
10.01.2012
—
ЧП
|
7 студзеня ўначы, каля 3.00, у Бабруйску на вуліцы Мінскай адбылося дарожнае здарэнне, у якім пацярпела маладая жанчына. Бабруйчанін 27 гадоў (раней пазбаўлены, як паведамляе Магілёўская ДАІ, вадзіцельскага пасведчання), які ехаў на "Форд Проўб", не выбраў бяспечную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем: аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, ударыўся ў мікрааўтобус "Мерседэс", што мірна стаяў на краі дарогі, а потым у светлавую апору. Пацярпела 20-гадовая пасажырка "Форда": яна атрымала траўмы галавы і была дастаўлена ў бальніцу. Ілона Іванова. Фота Магілёўскай ДАІ. Асуджаны "адлучыўся" з калоніі на святы, учыніў тры крадзяжы У Гродзенскім раёне асуджаны "адлучыўся" з калоніі на святы, учыніў тры крадзяжы і з'явіўся з павіннай. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.У Гродзенскі АУСТ 6 студзеня з павіннай з'явіўся мужчына 1972 года нараджэння, які адбываў пакаранне за крадзеж транспартнага сродку і крадзеж у папраўчай установе адкрытага тыпу (хімія). Ён прызнаўся, што яшчэ ў снежні самавольна пакінуў папраўчую ўстанову. У навагоднюю ноч у дачным доміку садовага таварыства ён тайна скраў з халадзільніка слоік з кансерваванымі агуркамі. 2 студзеня мужчына вярнуўся ў дачны домік і на гэты раз пакінуў яго з будаўнічым інструментам. На вакзале ў Гродне мужчына скраў дамскую сумачку, пакет з асабістымі дакументамі, рэчамі, медыкаментамі і прадуктамі харчавання ў грамадзянкі Украіны 1954 года нараджэння, інваліда 1-й групы. У дачыненні да падазронага заведзены крымінальныя справы па ч. 2 арт. 205 КК Беларусі. Ён знаходзіцца ў СІЗА, правяраецца яго ўдзел ва ўчыненым. Кар. БЕЛТА. П'яная брастаўчанка збіла на аўто жанчыну, якая сядзела на лавачцыЖыхарка Брэста ўчыніла наезд на грамадзянку Расіі і спрабавала ўцячы з месца здарэння. Пра гэта паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на плошчы ля цэнтральнага ўвахода ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Мужчына і жанчына з Санкт-Пецярбурга сядзелі на лаўцы, калі ўбачылі аўтамабіль "Фальксваген Пола", які рухаўся на іх. Мужчына паспеў адбегчы ўбок, а жанчына — не. З адкрытым пераломам галёнкі яна была шпіталізавана ў бальніцу. Вінаватай у аварыі аказалася брастаўчанка 1978 года нараджэння. Паварочваючы на стаянку перад Брэсцкай крэпасцю, яна не справілася з кіраваннем і з'ехала з праезнай часткі. Наехаўшы на жанчыну, якая сядзела на лавачцы, яна спрабавала ўцячы з месца аварыі. Затрымаць яе дапамог брастаўчанін, які на сваім аўтамабілі пачаў яе пераследаваць, паведаміўшы пра здарэнне ў службу 102. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі змаглі затрымаць вінаватую ў аварыі ля Брэсцкага порта, дзе яна ў чарговы раз не справілася з кіраваннем і ўехала ў бардзюрны камень. Пры медыцынскім аглядзе высветлілася, што вінаватая ў аварыі жанчына п'яная. У яе крыві выяўлена 1,8 праміле алкаголю. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы. Вольга КАБЯК, БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 студзеня ўначы, каля 3.00, у Бабруйску на вуліцы Мінскай адбылося дарожнае здарэнне, у якім пацярпела маладая жанчына. |
|