За вялікую шкоду і адказвай адпаведна. 21.by

За вялікую шкоду і адказвай адпаведна

11.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Браканьер незаконна здабыў двух дзікоў, чым нанёс прыродзе шкоду ў асабліва буйным памеры. Быў затрыманы дзяржаўнымі інспектарамі. Нядаўна суд Кіраўскага раёна пакараў парушальніка штрафам у памеры 300 базавых велічынь (гэта 10,5 мільёна рублёў).

Незаконна здабыты лось каштаваў іншаму парушальніку штрафу ў памеры 200 базавых велічынь (гэта 7 мільёнаў рублёў). Акрамя таго, па рашэнні суда Жыткавіцкага раёна ў грамадзяніна была канфіскавана паляўнічая стрэльба.

Яшчэ большую шкоду — у памеры 310 базавых велічынь (якую, дарэчы, добраахвотна пакрыў да суда) — нанёс навакольнаму асяроддзю браканьер, які незаконна здабываў рыбу. Рашэнне суда Мінскага раёна — два гады пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на адзін год. Дорага каштавала і магчымая юшка двум грамадзянам, якія ў саставе групы асоб здзейснілі крадзеж рыбы на сажалках аднаго з рыбакомплексаў. Кожнага з гэтых браканьераў суд Любанскага раёна пакараў папраўчымі работамі тэрмінам на шэсць месяцаў. Пры гэтым 20 працэнтаў ад іх штомесячнага заробку па асноўным месцы працы будзе ўтрымлівацца ў даход дзяржавы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Свінні... без дакументаў

Паблізу вёскі Надзёжына Лёзненскага раёна супрацоўнікамі міліцыі была затрымана аўтамашына "КамАЗ" пад кіраваннем грамадзяніна Расіі, які без адпаведных суправаджальных дакументаў перавозіў свіней агульным коштам 124 мільёны рублёў. У дачыненні да кіроўцы склалі адміністрацыйны пратакол. А свінак канфіскавалі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

  Кантрабандная цяляціна

На аўтадарозе Алтуш — Брэст, каля Маларыты, супрацоўнікі міліцыі затрымалі а/м "Форд-Транзіт", на ім грамадзянін Украіны перавозіў 665 кг ахалоджаных туш цялят, на якія не меў дакументаў.

Цяляціну коштам 39 млн рублёў канфіскавалі.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Браканьер незаконна здабыў двух дзікоў, чым нанёс прыродзе шкоду ў асабліва буйным памеры. Быў затрыманы дзяржаўнымі інспектарамі. Нядаўна суд Кіраўскага раёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика