Печы забіраюць жыцці
11.01.2012
—
ЧП
|
Усяго за суткі на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбыліся тры пажары з-за няправільнага карыстання печамі, у выніку чаго загінулі два чалавекі. У прыватнасці, у Аршанскім раёне ў вёсцы Антонаўка ўначы адбыўся пажар у доме. У выніку яго загінулі гаспадыня хаты і яе 17-гадовы сын. У Бешанковіцкім раёне ў вёсцы Лукі прычынай пажару таксама стала няправільная эксплуатацыя печы. Добра, што хлеў і лазня не згарэлі. У Дубровенскім раёне ў в. Сватошчыцы ў выніку парушэнняў правілаў карыстання печчу адбылося ўзгаранне ў лазні. А ў Лепельскім раёне ў вёсцы Звязда прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне гаспадара ў нецвярозым стане. Вінаваты ў здарэнні пакінуў кватэру самастойна, яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго за суткі на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбыліся тры пажары з-за няправільнага карыстання печамі, у выніку чаго загінулі два чалавекі. |
|