Сын атрымліваў пенсію за... памерлую маці
13.01.2012
—
ЧП
|
32-гадовы жыхар г. Іўе доўгі час атрымліваў пенсію за сваю маці, якая памерла ў снежні 2010-га, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. На першы погляд, нармальны чалавек — не быў судзімы і нават ні разу не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Але жудасны факт: сын не пахаваў маці згодна з хрысціянскімі канонамі, а закапаў у двары свайго дома. Пасля чаго на працягу амаль цэлага года наведваў паштовае аддзяленне, дзе прад'яўляў касіру дакументы маці і атрымліваў пенсію. Маўляў, яна моцна хварэе і сама прыйсці не можа. Значная частка грошай трацілася на спіртное, а тое, што жанчыны даўно няма ў жывых, выявілася толькі пасля візіту сацыяльных работнікаў у дом да яе сына. Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Махлярства". За праяўленую халатнасць давядзецца адказваць і касіру, якая выдавала грошы без даверанасці. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
32-гадовы жыхар г. Іўе доўгі час атрымліваў пенсію за сваю маці, якая памерла ў снежні 2010-га, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага...
|
|