Пайшоў пад лёд з веласіпедам. 21.by

Пайшоў пад лёд з веласіпедам

17.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Фольксваген" з'ехаў у вадасховішча

"Каля вёскі Лістападавічы ў ваду Салігорскага вадасховішча з'ехаў аўтамабіль. Магчыма, у салоне знаходзяцца людзі, — такое паведамленне паступіла выратавальнікам а палове пятай гадзіны вечара ад відавочцы здарэння.

Потым было ўстаноўлена, што кіроўца легкавіка "Фольксваген Пасат", рухаючыся па аўтадарозе Салігорск — Сквошын, не справіўся з упраўленнем і з'ехаў у ваду. Легкавы аўтамабіль часткова знаходзіўся ў вадзе на адлегласці трох метраў ад берага. Людзей у ім, на шчасце, не было: да прыбыцця падраздзяленняў выратавальнікаў чатыры чалавекі — кіроўца і тры пасажыры-мужчыны — самастойна выбраліся з машыны і знаходзіліся на беразе. У медыцынскай дапамозе яны патрэбы не мелі. Пры дапамозе аўтамабільнай лябёдкі, устаноўленай на "КаМАЗе", работнікі МНС выцягнулі "Фольксваген" з вады.

Пайшоў пад лёд з веласіпедам

Раніцай у МНС патэлефанаваў рыбак, які распавёў, што разам з калегам у раёне вёскі Красны Мост Рэчыцкага раёна на рацэ Днепр выцягнуў мужчыну, які тануў. І цяпер яго неабходна пераправіць па лёдзе на бераг для перадачы супрацоўнікам хуткай медыцынскай дапамогі.

Высветлілася, што мужчына ехаў на веласіпедзе праз колішняе рэчышча ракі і праваліўся пад лёд. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС і АСВОДа рыбакі самастойна паўзком пераправілі пацярпелага па лёдзе на бераг і перадалі яго медыкам. З дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" апошнія даставілі мужчыну дадому, аказаўшы яму першую медыцынскую дапамогу. Ад шпіталізацыі пацярпелы адмовіўся.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай у МНС патэлефанаваў рыбак, які распавёў, што разам з калегам у раёне вёскі Красны Мост Рэчыцкага раёна на рацэ Днепр выцягнуў мужчыну, які тануў. І цяпер яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика