Маленькі хлопчык цяжка паранены ў дарожнай аварыі
19.01.2012
—
ЧП
|
Цяжкія траўмы атрымаў трохгадовы хлопчык, жыхар Мінска, у дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося 18 студзеня вечарам на аўтадарозе Мінск – Гродна каля вёскі Шараі. Хлопчык ехаў у аўтамабілі “Сеат-Алхамбра”, якім кіраваў 28-гадовы жыхар Астравецкага раёна. Легкавушка сутыкнулася з фурай “Мерседэс-Бэнц”. Выканальнік абавязкаў начальніка дзяржаўтаінспекцыі Валожынскага раёна Міхаіл Ліштван расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне адбылося ў 20 гадзін 05 хвілін. За рулём фуры, якая належыць польскаму прадпрыемству “Лакмакс”, быў 42-гадовы вадзіцель, жыхар Украіны. На 56-м кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна, недалёка ад Шараёў, фура, якая рухалася ў бок Гродна, нечакана выехала на паласу сустрэчнага руху. Вадзіцель “Сеата” не здолеў пазбегнуць лабавога сутыкнення. Па словах Міхаіла Ліштвана, у пацярпелага хлопчыка цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма і закрыты пералом сцягна. Яго адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Траўмы атрымаў таксама вадзіцель легкавушкі. Міхаіл Ліштван сёння, 19 студзеня, у 13 гадзін паведаміў нашаму выданню, што хлопчыка перавялі ў хірургічнае аддзяленне, ён у прытомнасці, стан стабільны. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжкія траўмы атрымаў трохгадовы хлопчык, жыхар Мінска, у дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося 18 студзеня вечарам на аўтадарозе Мінск – Гродна каля вёскі...
|
|