Незаконныя "банкіры"
20.01.2012
—
ЧП
|
Супрацоўнікі Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ў будынку віцебскага чыгуначнага вакзала за парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый затрымалі двух мясцовых жыхароў. На незаконным абмене валюты папаліся непрацуючы і аператар кацельняў. У мужчын канфіскавалі больш за 1,3 мільёна беларускіх і 100 расійскіх рублёў. "Падабрала" код?Непрацуючая жыхарка Аршанскага раёна ў банкамаце атрымала чужыя грошы. Адбылося гэта ў будынку чыгуначнага вакзала станцыі Орша. Жанчына выкарыстала банкаўскую пластыкавую картку, якую выкрала з сумачкі ў жыхаркі вёскі Смаляны Аршанскага раёна, навучэнкі каледжа. Якім чынам яна "падабрала" код, каб зняць грошы, — высвятляецца. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Таўкачом ды.... 57-гадовы жыхар в. Савічы (Баранавіцкі раён) праляжаў у бальніцы паўтара месяца з чэрапна-мазгавой траўмай і памёр. Падазрэнне лягло на 29-гадовую суседку памерлага, з якой яны разам выпівалі, а пасля пасварыліся. Мужчына выгнаў жанчыну з хаты, тая пайшла дадому, узяла драўляны таўкач для бульбы, вярнулася і ўдарыла ім некалькі разоў суседа па галаве. Мужчына па медыцынскую дапамогу не звяртаўся, а яшчэ тры дні працягваў піць гарэлку. Потым яго знайшлі ў непрытомным стане на вуліцы пад плотам. Заведзена крымінальная справа. Сымон Свістуновіч. . Дом згарэў, але бяда абышла саму гаспадынюЯк толькі прыціснулі маразы, людзі сталі больш непакоіцца пра ацяпленне свайго жылля. Вось толькі калі з пячным ацяпленнем што не так — чакай бяды. — Як мяркуецца, трэшчына ў коміне стала прычынай пажару ў жылым доме ў вёсцы Гольчыцы Слуцкага раёна. Да прыбыцця пажарных-выратавальнікаў агонь паспеў распаўсюдзіцца па ўсёй плошчы даху і столевых перакрыццяў дома. Здавалася, што шанцаў у людзей, калі яны былі ўнутры, ужо не было, — распавяла старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Дыяна Жалязняк. — На шчасце, бяды не здарылася: 60-гадовая пенсіянерка, можна сказаць, сама сябе і выратавала. Пражываючы ў доме адна, яна загадзя паклапацілася пра ўстаноўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Пачуўшы яго рэзкі гук, жанчына выйшла з дома. Апошні настолькі пацярпеў, што жыць далей у ім ужо немагчыма. Але самае галоўнае — гаспадыня захавала жыццё. А жыць яна будзе ў сваіх дзяцей. Дарэчы, здарэнне адбылося напярэдадні Дня выратавальніка. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ў будынку віцебскага чыгуначнага вакзала за парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення...
|
|