Дзяржаўтаінспекцыя ўвяла план "Надвор'е"
22.01.2012
—
ЧП
|
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я для арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў Мінску, на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай абласцей і ў трох раёнах Брэсцкай вобласці (Столінскі, Пінскі і Баранавіцкі) уведзены план "Надвор'е". ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам па магчымасці ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС. Па краіне захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я — снег, галалёдзіца, на дарогах перамёты, перапады тэмпературы. Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць гатовымі да раптоўнага ўтварэння галалёдзіцы. Як сведчаць аўтаўладальнікі, у Мінску раніцай 20 студзеня ва ўмовах кепскага надвор'я і няпростых дарожных умоў у горад выехала як мінімум у два разы менш машын, чым напярэдадні. У выніку ў многіх традыцыйных месцах затораў у гадзіны пік, як, напрыклад, у раёне будоўлі развязкі на праспекце Пушкіна і вуліцы Ціміразева, на скрыжаванні вуліцы Дарашэвіча і праспекта Незалежнасці, вялікай колькасці аўтатранспарту не назіралася. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я для арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў Мінску, на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай абласцей і ў трох раёнах Брэсцкай вобласці... |
|