Малады мужчына знік у Расіі. 21.by

Малады мужчына знік у Расіі

23.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вілейскі райаддзел унутраных спраў адшуквае 33-гадовага Івана Дучко, які 25 верасня 2011 года знік без вестак у горадзе Асташкаў Цвярской вобласці.

Іван Іванавіч Дучко. Нарадзіўся 7 ліпеня 1978 года ў вёсцы Ніўкі Мядзельскага раёна.

Яго прыкметы: на выгляд 30-35 гадоў, рост 175 см, хударлявага целаскладу, твар авальны, бледны, валасы прамыя цёмна-русыя, вочы шэрыя.

Быў апрануты ў карычневую скураную куртку, чырвоную майку, цёмныя штаны, чорныя шкарпэткі, чорны спартыўны абутак.

Асаблівыя прыкметы: каля шыі справа – татуіроўка ў выглядзе павука, на правым плячы – абстрактная татуіроўка.

Грамадзян, якія што-небудзь ведаюць пра Івана Дучко, міліцыя просіць звярнуцца ў Вілейскі РАУС па тэлефонах 8-01771-56462, 36348, 54100 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102. Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Паводле арыенціроўкі Вілейскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вілейскі райаддзел унутраных спраў адшуквае 33-гадовага Івана Дучко, які 25 верасня 2011 года знік без вестак у горадзе Асташкаў Цвярской вобласці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика