Сама вінаватая.... 21.by

Сама вінаватая...

24.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ля вёскі Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна 21-гадовая жанчына, кіруючы аўтамашынай "Опель", выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе яе аўто сутыкнулася з аўтамашынай "Фальксваген Гольф". Апошняй кіраваў жыхар вёскі Зялёны Востраў.

У выніку гэтага дарожна-транспартнага здарэння пасажырка "Опеля", 25-гадовая жыхарка Віцебска, і 3-гадовая дачка кіроўцы загінулі. Як адзначылі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, сведкі расказвалі, што жанчына-кіроўца значна перавышала дазволеную хуткасць. Стан асфальтаванай дарогі быў нядрэнным. Але, на жаль, адбылася такая трагедыя...

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Пабывалі ў "сяброў"

У садовым таварыстве "Сябры" (Пінскі раён) пабывалі зладзеі. Прайшліся па дачах і скралі ўсё, што траплялася пад руку.

Тут вынеслі 20 літраў бензіну, там — алюмініевы бітон, металалом... Зладзеямі аказаліся жыхары в. Лунін, што ў Лунінецкім раёне. Рабочага ААТ і даярку СВК затрымалі.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ля вёскі Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна 21-гадовая жанчына, кіруючы аўтамашынай "Опель", выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе яе аўто сутыкнулася з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика