Падмануў дзяцей на мільярд. 21.by

Падмануў дзяцей на мільярд

25.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Афіцыйнай асобе, якая кіравала ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, інкрымінуецца тое, што на будаўніцтва летніка ў Лепельскім раёне пералічваліся вялікія сумы грошай, але фактычна ніякіх работ не вялося. Ужо даказаны прычыненыя страты на агульную суму звыш 1,1 мільярда рублёў — грошы выдзяляліся пад рэалізацыю праграмы "Дзеці Беларусі". Чыноўнік даў указанне скласці акты выкананых работ з перавышэннем іх аб'ёмаў.

І гэта не адзіны выпадак, калі ў вялікім памеры крадуць бюджэтныя грошы. Напрыклад, вясной мінулага года была заведзена крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка віцебскага таварыства з дадатковай адказнасцю, які разам з адказнымі асобамі адной з будаўнічых дарожных арганізацый скраў бітум — 70 тон на агульную суму 58 мільёнаў рублёў. Грошы выдзяляліся па праграме "Дарогі Беларусі".

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйнай асобе, якая кіравала ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, інкрымінуецца тое, што на будаўніцтва летніка ў Лепельскім раёне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика