На возеры Рудакова каля Мядзеля выратавалі лыжніка-юнака. 21.by

На возеры Рудакова каля Мядзеля выратавалі лыжніка-юнака

26.01.2012 14:28 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На возеры Рудакова каля Мядзеля выратавалі лыжніка-юнака


Здарылася гэта 18 студзеня, у сераду, каля 17 гадзін. Мядзяльчанін А.П. Семяновіч катаўся ўздоўж возера Рудакова на снегаходзе. Убачыў хлопчыка гадоў дванаццаці, які ехаў па заснежанай прасторы вадаёма на лыжах. Як пасля высветлілася - сабраўся напрасткі дадому ў Стары Мя­дзел. Нішто напачатку не выклікала трывогі.

Зрабіўшы круг, убачыў ужо зусім іншую карціну: дзіця правалілася пад лёд на адлегласці прыкладна 70 метраў ад берага. Выбраўся на паверхню хлопчык самастойна, Аляксандр Пятровіч пакамандаваў, каб той не ішоў, а асцярожна поўз у напрамку да яго. Потым пасадзіў на снегаход і, не марудзячы (а дзьмуў моцны вецер), накіраваўся па названым адрасе. Дома сустрэла маці, якая і не падазравала аб тым, што здарылася. Яна адразу пераапранула сына.

Будзем спадзявацца, гэта незапланаванае “купанне” не прынясе ніякіх наступстваў для здароўя хлапчука. І стане для яго добрым урокам. Не цяжка ўявіць, што магло б здарыцца, каб не аказаўся побач выратавальнік на снегаходзе.

- Што ж, значыцца такі лёс, - сціпла кажа А.П. Семяновіч.

Ды толькі сцеражонага, як кажуць, і Бог сцеражэ. Гэта тычыцца як дзяцей, так і дарослых. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарылася гэта 18 студзеня, у сераду, каля 17 гадзін. Мядзяльчанін А.П.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика